Самыя цёплыя і сардэчныя словы прагучалі ў раённым Доме культуры для людзей сталага ўзросту, ветэранаў працы на святочным канцэрце, прысвечаным Дню сталага чалавека. А вырабленыя ўласнымі рукамі паштоўкі ад членаў БРСМ і піянераў дадалі настрою і ўрачыстасці.