У Мінску напярэдадні Дня Незалежнасці ўжо трэці год праходзіць свята нацыянальнай сімволікі - "Дзень вышыванкі". Каля Палаца спорту разгарнуліся выставы-продажы вырабаў, створаных майстрамі народных промыслаў, майстар-класы і розныя дэманстрацыі з ганчарствам і кавальствам, разьбой па дрэве, ткацтвам і іншае. Чачэрщына таксама прыняла ўдзел у мерапрыемстве. Сваю творчасць (абярэгі з вышыванкай, зернавушкі, ручнікі і многае іншае) прапаноўвала менчукам Святлана Латуціна - майстар па вышыўцы. Таксама на свяце прайшоў арт-парад "Пад Сцягам вышыванкі" і некалькі цікавых флэшмобаў, была прадстаўлена разнастайная музычная праграма, і зкончылося свята фолк-дыскатэкай.