Пра вайну і чалавечыя ахвяры не перастаюць гаварыць сучаснікі. Тым больш зараз, калі ў суседняй краіне грымяць выбухі і паміраюць людзі.
Напярэдадні 70-й гадавіны Вялікай Перамогі паведаць пра зверскія забойствы і фашысцкія здзекі, расказаць пра пасляваеннае аднаўленне і цяжкую працу да школьнікаў раёна прыйшлі ветэраны Другой сусветнай, вязні канцлагераў і працаўнікі тылу. Напрыклад, у Залескай школе адбылася сустрэча з мясцовымі жыхаркамі П.С.Масцяпанавай і В.В.Калачовай. На ўроку мужнасці прысутнічалі старшыня Залескага сельсавета Н.Шаўцова, старшыня раённага Савета ветэранаў П.Мельнікаў, дырэктар Чачэрскага тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва А.Бацанава, спецыяліст РК ГА «БРСМ» Д.Пранкевіч, а таксама вучні і настаўнікі гэтай установы адукацыі. Тэматычная вечарына была прымеркавана да знакавай падзеі – уручэння юбілейных медалёў «70 гадоў Перамогі
...
Читать дальше »