Удзячныя нашчадкі салдат саракавых у гонар подзвігу сваіх бацькоў беражліва захоўваюць памяць аб іх гераічным мінулым, выказваючы вялікую падзяку жывым і мёртвым за дараванае мірнае жыццё і чыстае бясхмарнае неба. У рамках святкавання 70-й гадавіны з дня вызвалення Беларусі на тэрыторыі Гомельшчыны адбылася спартыўна-патрыятычная акцыя “Факел вызвалення”. Сімвалічны агонь Перамогі стартаваў у г.Ветка і прайшоў маршрутамі баявых дзеянняў ад помніка да помніка па гарадах Буда-Кашалева, Чачэрск, Карма і Рагачоў. Удзельнікаў лёгкаатлетычнага кросу чачаране сустракалі з песнямі, кветкамі і хлебам-соллю, ствараючы тым самым атмасферу свята і трыумфальнасці. Намеснік старшыні райвыканкама Пётр Несцяровіч выступіў з урачыстай прамовай і заклікаў маладое пакаленне горда несці ганаровы сцяг вызвалення, шанаваць бессмяротнасць баявых учынкаў савецкіх абаронцаў Радзімы
... Читать дальше »