Першымі
на Чачэршчыне прыступілі да ўборкі азімых зерневых хлебаробы КСУП "Вазнясенск”.
Аграрыі гэтага сельгаспрадпрыемства сёння ідуць у першых радах і лідыруюць па
ўсіх паказчыках на ўборачнай. А нядаўна да вадзіцеля Сяргея Патапава прыбыла
вялікая дэлегацыя, каб павіншаваць маладога хлопца з першай тонай зерня,
перавезенага ад камбайнаў на машыне МАЗ-5551. Дваццацішасцігадовы хлопец чацвёрты сезон выходзіць на хлебныя палеткі
гаспадаркі, і заўсёды імкнецца вырвацца наперад. Не дзеля таго, каб атрымаць
узнагароду, а ў мэтах уласнага самазацвярджэння і таму, што не можа застацца ў
баку ад агульнай земляробчай справы. Яшчэ нядаўна Сяргей круціў дыскатэку для
аднагодкаў. Але вырашыў, што для яго ёсць больш важная задача. Тым больш, што
юнаку прапанавалі не
... Читать дальше »