"Памяць пра Чарнобыль!" - пад такой назвай райкам грамадскага аб'яднання "БРСМ" правёў акцыю каля манумента адселеным вёскам, якія пацярпелі пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Праз 32 гады мы ўсё яшчэ змагаемся з наступствамі той трагедыі, і заўсёды памятаем пра гэта лёсавызначальнае здарэнне.