Чечерская районная организация ОО "БРСМ"
Меню сайта
Наш опрос
Какие мероприятия вы бы хотели на праздновании 855-летия города Чечерска?
Всего ответов: 15
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2013 » Сентябрь » 6 » Уладары сяла Гомельскай вобласцi
11:23
Уладары сяла Гомельскай вобласцi

НАПОРЫСТЫЯ, КЕМЛІВЫЯ, ДРУЖНЫЯ


Як ні стараліся чорныя хмары, як ні пужаў халоднай вадой жнівеньскі дождж – на мінулым тыдні маштабна і відовішчна прайшло адно з самых эмацыянальных, насычаных і хвалюючых мерапрыемстваў. У абласным этапе рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекту "Уладар сяла” на Чачэршчыну прыехалі паспаборнічаць і паказаць свае творчыя і практычныя ўменні сем каманд Гомельскай вобласці, у тым ліку і нашы чачаране. Словы наказу з высокай трыбуны уладарам сяла выказаў намеснік старшыні Чачэрскага райвыканкама Сяргей Ткачук. Знаёмства з канкурсантамі пачалося ўжо з дэманстрацыі персанальных выстаў, дзе сем’і маляўніча і багата прадставілі як вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, так і сельскагаспадарчую прадукцыю з уласных агародаў. Самы людны натоўп жадаючых пакаштаваць хатнюю ежу сабраўся каля падворка рагачоўскай каманды. Тут праходзіла дэгустацыя беларускіх страў і напояў, у тым ліку прапанавалася адведаць смажанага мяса і салёненькіх агурчыкаў.
Падмацаваўшыся злёгку апетытнай выпечкай і духмянай свінінай, каманды выйшлі на фінішную прамую. Такія конкурсы, як "Святочны воз”, "Бульбашы”, "Па дровы” выклікалі шэраг бурных апладысментаў, шквал эмоцый і прымусілі ўдзельнікаў спаборніцтва праявіць кемлівасць, прыкласці фізічную сілу, бо зацягнуць супонь, або на хуткасць распіліць тоўстае бервяно, скласці дровы, перабраць бульбу – працэс хоць і знаёмы многім, але калі цябе ўзялі "на секундамер” і за спіной дзесяткі пар вачэй, то і рукі трасуцца, і сэрца калоціцца. Тым не менш звыклыя да вясковай працы ўдзельнікі конкурсу пераадолелі ўсе іспыты і належна фінішыравалі на апошнім з этапаў сельгаспраекту. Атрымаць заслужаную перамогу прызёрам не перашкодзілі ні золкія каплі з румзаючага неба, ні апанаванае пачуццё хвалявання. Упэўнена наперад выбілася каманда са Светлагорску, якая праявіла найбольшую гаспадарлівасць і напорыстасць. Другімі, што вельмі прыемна, сталі нашы чачаране Дзяніс і Любоў Звярковы. І замкнулі тройку лідараў рагачоўцы. Але ў кожнай з намінацый былі свае прызёры, так што ніхто не застаўся пакрыўджаны і абдзелены ўвагай. Адзнаку праведзенай гульні старшыня журы, першы сакратар Гомельскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання "БРСМ” Мікалай Звёздкін даў наступную: "Ужо адно тое, што сем’і пагадзіліся прыняць удзел у гэтым конкурсе і не пабаяліся выйсці на сцэну заслугоўвае павагі. Упэўнены, што агульнае жаданне перамагчы, душэўныя перажыванні і працэс падрыхтоўкі яшчэ больш аб’ядналі і згуртавалі самае моцнае звяно нашага грамадства”.
На свяце рэспубліканскіх дажынак у г.Жлобіне светлагорцы будуць абараняць гонар свайго рэгіёну на завяршальным этапе рэспубліканскага маладзёжнага сельскагаспадарчага праекту "Уладар сяла – 6”. Пажадаем ім не губляць аптымізму, надзеі і добрых сямейных адносін.

Сачыла за гульнёй

пад парасонам

Валянціна ПРАНКЕВІЧ


Просмотров: 526 | Добавил: Leona | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Поиск
Календарь
«  Сентябрь 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Архив записей
Друзья сайта