Чечерская районная организация ОО "БРСМ"
Меню сайта
Наш опрос
Какие мероприятия вы бы хотели на праздновании 855-летия города Чечерска?
Всего ответов: 15
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2013 » Август » 13 » ТЫСЯЧА ТОН – У ХЛЕБНУЮ СКАРБОНКУ
00:49
ТЫСЯЧА ТОН – У ХЛЕБНУЮ СКАРБОНКУ

        Першымі на Чачэршчыне прыступілі да ўборкі азімых зерневых хлебаробы КСУП "Вазнясенск”. Аграрыі гэтага сельгаспрадпрыемства сёння ідуць у першых радах і лідыруюць па ўсіх паказчыках на ўборачнай. А нядаўна да вадзіцеля Сяргея Патапава прыбыла вялікая дэлегацыя, каб павіншаваць маладога хлопца з першай тонай зерня, перавезенага ад камбайнаў на машыне МАЗ-5551.
         Дваццацішасцігадовы хлопец чацвёрты сезон выходзіць на хлебныя палеткі гаспадаркі, і заўсёды імкнецца вырвацца наперад. Не дзеля таго, каб атрымаць узнагароду, а ў мэтах уласнага самазацвярджэння і таму, што не можа застацца ў баку ад агульнай земляробчай справы. Яшчэ нядаўна Сяргей круціў дыскатэку для аднагодкаў. Але вырашыў, што для яго ёсць больш важная задача. Тым больш, што юнаку прапанавалі не толькі руль аўтамабіля, але і забяспечылі жыллём. Хутка ў новы дом ён прывёў маладую жонку, а неўзабаве і радзіны наладзілі – у бацькоў нарадзілася дзве дачкі. Вядома ж – іх трэба і смачна накарміць, і прыгожа апрануць, і наладзіць спраўную гаспадарку. Усё гэта само сабой не прыходзіць, а здабываецца карпатлівай стараннай працай. Дый перад роднымі не сорамна, усё ж такі перадавік вытворчасці, гонар для сяброў і сям’і.  Са словамі ўдзячнасці і для маральнай падтрымкі да Сяргея прама ў поле прыехалі выконваючы абавязкі першага сакратара Гомельскага абласнога камітэта ГА "БРСМ” Вольга Славіна, галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Мікалай Звёздкін, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Вольга Ігнаценка, прадстаўнікі абласнога выдання "Гомельская праўда” і журналісты газеты "Знамя юности”, беларускае тэлебачанне. Радаваліся за старатлівага хлебароба намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце мясцовай гаспадаркі Таццяна Капылец і сакратар пярвічнай арганізацыі ГА "БРСМ” Сяргей Васілец. Падзячныя пісьмы, сувеніры, гарачае пацісканне рукі, словы падзякі і песня ў выкананні Аляксандра Курдзюмава і Аляксея Дзем’яновіча ішлі ад самага сэрца і далі новы штуршок маладому лідару. Ён паабяцаў, што дасягне паказчыка на адвозцы зерня не менш дзвюх тысяч тон. Але казаў гэта з папраўкай: калі толькі непагадзь не парушыць яго планаў.
         Спецыялісты гаспадаркі зрабілі першыя падлікі ўраджайнасці зерневых. Яна па стану на 24 ліпеня раўнялася 21 цэнтнеру з гектара. Але гэта лічба не канчатковая. Наперадзе яшчэ шмат работы. Будзем сачыць і надалей за поспехамі вазнясенскіх аграрыяў. А пакуль што – парадуемся за нашых землякоў!
         

Просмотров: 377 | Добавил: Leona | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Поиск
Календарь
«  Август 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Архив записей
Друзья сайта