Чечерская районная организация ОО "БРСМ"
Меню сайта
Наш опрос
Какие мероприятия вы бы хотели на праздновании 855-летия города Чечерска?
Всего ответов: 15
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2016 » Июнь » 26 » #МАЁЙКРАІНЕ
14:01
#МАЁЙКРАІНЕ

Акцыя «#МАЁЙКРАІНЕ» (далей – Акцыя) заклікана служыць прыцягненню грамадскіх ініцыятыў, павышэнню грамадзянскай актыўнасці насельніцтва, кансалідацыі грамадства.
Мэта Акцыі – прыцягненне грамадзян, у першую чаргу моладзі, да рэалізацыі канкрэтных спраў на карысць роднай краіны і яе жыхароў, прапаганда інтелектуальнага і творчага патэнцыялу Гомельшчыны, умацаванне пазітыўнага іміджу Беларусі.

Дэвіз Акцыі «Рухайся. Рабі. Развівайся. Радуй.»

Акцыя праводзіцца з мая па верасень 2016 года

Тэмы:
«Маёй краіне – мая павага»
Фармаванне гонару за Радзіму, паважлівага стаўлення да гераічнага мінулага краіны, а таксама да дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, народных традыцый і каштоўнасцей, захаванне і ўмацаванне сувязі паміж пакаленнямі.
Мерапрыемствы:
• правядзенне грамадска-патрыятычных мерапрыемстваў: канцэртаў, флэш-мобаў і г.д.;
• віншаванне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку па месцы жыхарства;
• тэматычныя фатаграфіі і «сэлфі», што прапагандуюць нацыянальныя, культурныя і гістарычныя каштоўнасці беларускага народа.

«Маёй краіне – мой поспех»
Вызначэне сацыяльнага, культурнага, маральнага, інтэлектуальнага і фізічнага развіцця кожнага грамадзяніна як важнай складаючай поспеху краіны.
Мерапрыемствы:
• публікацыя паведамленняў пра асабістыя і калектыўныя перамогі, дасягненні і поспехі (перамога ў спартыўных спаборніцтвах, школьнай алімпіядзе, перамога над хваробай, над шкоднымі звычкамі, першыя крокі і першыя словы дзіцяці і інш.).

«Маёй краіне – мае добрыя справы»
З'яднанне намаганняў грамадскасці для рэалізацыі ініцыятыў на карысць краіны і яе жыхароў.
Мерапрыемствы:
• дабрачынныя, экалагічныя акцыі, марафоны, суботнікі;
• добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, паркаў, сквераў; мемарыялаў, абеліскаў, помнікаў ваеннай славы, гістарычных месцаў і г.д.;
• пасадка дрэў, кветак;
• канцэрты з мэтавым зборам сродкаў (адрасная дапамога пэўнаму чалавеку ў складанай жыццёвай сітуацыі або арганізацыі);
• фотасправаздача аб добрых справах.

Просмотров: 304 | Добавил: chcrkbrsm | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Поиск
Календарь
«  Июнь 2016  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930
Архив записей
Друзья сайта