Чечерская районная организация ОО "БРСМ"
Меню сайта
Наш опрос
Какие мероприятия вы бы хотели на праздновании 855-летия города Чечерска?
Всего ответов: 15
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2014 » Июнь » 24 » Факел освобождения "Дорогами Победы!"
10:20
Факел освобождения "Дорогами Победы!"

Факел вызвалення
ДАРОГАМІ ПЕРАМОГІ

Удзячныя нашчадкі салдат саракавых у гонар подзвігу сваіх бацькоў беражліва захоўваюць памяць аб іх гераічным мінулым, выказваючы вялікую падзяку жывым і мёртвым за дараванае мірнае жыццё і чыстае бясхмарнае неба. У рамках святкавання 70-й гадавіны з дня вызвалення Беларусі на тэрыторыі Гомельшчыны адбылася спартыўна-патрыятычная акцыя “Факел вызвалення”. Сімвалічны агонь Перамогі стартаваў у г.Ветка і прайшоў маршрутамі баявых дзеянняў ад помніка да помніка па гарадах Буда-Кашалева, Чачэрск, Карма і Рагачоў. Удзельнікаў лёгкаатлетычнага кросу чачаране сустракалі з песнямі, кветкамі і хлебам-соллю, ствараючы тым самым атмасферу свята і трыумфальнасці. Намеснік старшыні райвыканкама Пётр Несцяровіч выступіў з урачыстай прамовай і заклікаў маладое пакаленне горда несці ганаровы сцяг вызвалення, шанаваць бессмяротнасць баявых учынкаў савецкіх абаронцаў Радзімы, захоўваць ідэалы патрыятызму беларускага народа і ствараць надзейны падмурак радаснага і стабільнага будучага сваёй краіны. На Замкавай гары да помніка баявой славы былі ўскладзены кветкі і гірлянды, і велапрабег прадоўжыўся. Што б ні гаварылі сучаснікі пра тое, што вайна - далёкае ўчарашняе, мы не можам махнуць рукой і пакінуць у небыцці мужнасць і патрыятызм нашых продкаў, праяўленыя падчас вызваленчага руху. Без мінулага не было б ні гэтых духмяных росных бэзаў, ні гэтага мірнага світання, ні нас саміх. Не варта забываць сваіх герояў!

Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Просмотров: 426 | Добавил: Leona | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Поиск
Календарь
«  Июнь 2014  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Архив записей
Друзья сайта